Моладзевы парламент у Беларусі

Моладзевы парламент (МП) — гэта мадэляванне заканадаўчага органа дзяржавы — Парламента.

МП — Гэта магчымасць адчуць сабе ў якасці сапраўднага парламентарыя, МП — гэта цудоўная магчымасць падыскутаваць на самыя актуальныя пытанні, МП — гэта магчымасць атрымаць вялікі жыццёвы вопыт.

Калі вам цікава слухаць іншых і выказвацца. Калі вам цікава паспрабаваць сабе ў якасці парламентарыя. Калі вы жадаецце навучыцца адстойваць сваю пазіцыю і перамагаць. Моладзевы парламент — гэта для вас...

Чытаць далей

Мы тут

Пасля пэўнага перапынку наш сайт зноўку запрацаваў.

Чытаць далей

IMG Letnick

Штогод МСД-МГ праводзіць летнік для сваіх сяброў і чальцоў. Падчас гэтага мерапрыемства ладзяцца разнастайныя творчыя і адукацыйныя сесіі, якія cкіраваныя на засваенне ўдзельнікамі гуманістычных дэмакратычных каштоўнасцей. І ўвогуле агульны настрой летніка спрыяе фармаванню свядомых грамадзян нашай краіны і далучае яго наведвальнікаў да грамадзянскай супольнасці.

Сёлета МСД-МГ ладзіць летнік сумесна з сяброўскімі моладзевымі арганізацыямі: ...

Чытаць далей

Моладзевы фестываль РэМара!

FbRkpbRQUNU

Упершыню ў Беларусі! Моладзевы фестываль РэМара!

З 21 па 24 жніўня гэтага года ўпершыню ў Беларусі пройдзе моладзевы фэст Рэспубліка Мары! Такога фармату вы яшчэ не бачылі: адукацыя, музыка, свежае паветра і многае іншае!

Унікальны фармат мерапрыемства. На 4 дня вы апынецеся ў адзінай у Беларусі моладзевай Рэспубліцы Мары, са сваёй эканомікай, палітыкай і соцыумам...

Чытаць далей

А вам за гэта плацяць?

Учора актывісты ЗБС вырашылі зрабіць добрую справу — прыбраць смецце ў Рафіеўскім парку.
Ён знаходзіцца ў зялёнай зоне г. Менска на Паўднёвым захадзе і акружаюць яго прыгожыя краявіды, якіх у нашай сталіцы трэба яшчэ і пашукаць.

1

АЛЕ чысціня гэтага парку знаходзіцца пад пагрозай: бутэлькі з-пад піва, водкі, упакоўкі ад чыпсаў, арэшкаў, сасісак, акуркі, каробкі з-пад соку ды шмат чаго цікавага можна заўважыць праз кожныя 30 метраў...

Чытаць далей

Праграма “Моладзевае Кафэ” па тэме: “Майстэрства Прэзентацыі. Мова цела”.

Беларускі Нацыянальны моладзевы Савет “РАДА” працягвае цыкл сустрэч, дыскусій, прэзентацый, мінілекцый для маладых беларусаў і беларусак на самыя розныя тэмы.

крыніца: http://teacherclub.ru/yazyk-zhestov.html

крыніца: http://teacherclub.ru/yazyk-zhestov.html

“Майстэрства прэзентацый. Мова цела” - тэма наступнага “Моладзевага кафэ”, якое адбудзецца 14 чэрвеня з удзелам трэнера і выкладчыка акторскага майстэрства, заснавальніка і кіраўніка срэднявечнага тэатра “Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза” Аляксея “Бекара” Бурносенкі...

Чытаць далей

Нашы ў Дацкім каралеўстве

  У красавіку 2014 МСД-МГ, ЗБС, Студрада, ГейБеларусь і РАДА пабывалі на з’ездзе сацыял-дэмакратычнай моладзі ў Даніі.

Часам ад людзей сталага ўзросту можна пачуць, што раней, гадоў, напрыклад, 50-100 таму, людзі не замыкалі свае хаты, давяралі суседзям і аднавяскоўцам як сабе ды збіраліся талакою, каб збудаваць сваяку/сябру/суседу зруб пад жы’тло ці лазню.  Падобным фактам верыш, але не тое, каб абсалютна. Гэтая інфармацыя больш падобная да тых жа казак, але ніяк да нашай сённяшняй беларускай рэчаіснасці.

 Вось і я думала да нядаўняга часу, што тое толькі міфічны залаты век у нашай гісторыі, пакуль не наведала адну з прыгажэйшых скандынаўскіх краін – Данію.

dania1

 Тут, у Да...

Чытаць далей

Навошта патрэбна ПРАЗРЫСТАСЦЬ бюджэтаў ВНУ?

Што такое «транспарэнтнасць» і навошта яна патрэбная Беларусі абмяркоўвалі ў чацвер 24 красавіка ў Галерэі “Ў”.

Эксперты прызнаюць: у адкрытасці бюджэтаў для ВНУ няма ніякіх пераваг, наадварот, у вышэйшых устаноў Беларусі з’явяцца праблемы. Але, тым не менш, навошта яна патрэбная беларускім універсітэтам і як яе дамагчыся? На гэтыя пытанні эксперты і прадстаўнікі студэнцкіх арганізацый спрабавалі даць адказы на дыскусіі «Робім празрыстымі бюджэты беларускіх ВНУ!».

Мерапрыемства было арганізаванае Аналітычнай лабараторыяй ЦРСІ разам са студэнцкімі арганізацыямі. Ініцыятарамі дыскусіі выступілі самі студэнцкія арганізацыі, якія пачалі кампанію па транспарэнтнасці бюджэтаў.

1012583_695918847113226_3102364723527054179_n (1)

- Мы спрабуем ра...

Чытаць далей

Кінасталоўка СтудРады

«Кінасталоўка СтудРады». Навошта трэба вальнадумства?

kinopoisk.ruПрагляд фільма «Общество мёртвых поэтов» + дыскусія на тэму «Дэкларацыя правоў студэнтаў у Беларусі».
15 мая ў 18:00 Мінск , вул. К.Цэткін , 18 (2 паверх, схему праезду  гл. ніжэй)

Жыццё — вечнае імкненне рэалізавацца ў ёй. Некаторыя лічаць, што важна ў канцы свайго жыцця сказаць наступныя словы: я не дарма пражыў сваё жыццё. Разуменне таго, чаго ж ты хочаш ад жыцця, праяўляецца менавіта ў маладосці, і часцей за ўсё ў студэнцкія гады. Аб вальнадумстве, аб цане моманту і не толькі, распавядае фільм «Общество мёртвых поэтов»...

Чытаць далей

Робім празрыстымі бюджэты беларускіх ВНУ! Увага!! Змяніўся час і месца дыскусіі!

42fa13383ab7f520ad9510b9ab6643a6

Робім празрыстымі бюджэты беларускіх ВНУ!

24 красавіка а 19-й гадзіне ў галерэі “Ў” (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а) . Аналітычная лабараторыя Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў арганізуе дыскусію на тэму «Робім празрыстымі бюджэты беларускіх ВНУ!».
Таксама на дыскусіі адбудзецца прэзентацыя кампаніі студэнцкіх арганізацый па  транспарэнтнасці беларускіх універсітэтаў.

Транспарэнтнасць сістэмы адукацыі — гэта адкрытасць у фінансава -эканамічнай, нарматыўна-прававой і кіраўніцкай сферы...

Чытаць далей